24 февраля 2020

У Байнэце стартуе маштабная праграма па падтрымцы беларускай мовы

Праграма, накiраваная на падтрымку беларускай мовы, стартуе ў  Байнэце. Чакаецца, што ўсе аўтарскія рэсурсы, якія публікуюць матэрыялы на роднай мове, атрымаюць эксклюзіўныя ўмовы размяшчэння ў Сецiве з выкарыстаннем сучасных воблачных тэхналогій.

Рэалізуе праграму хостынг-правайдэр HostFly.by, які аказвае паслугі па рэгістрацыі даменных імёнаў і размяшчэнні інтэрнэт-рэсурсаў у Сецiве.

«Мы гатовы падтрымаць аўтарскія праекты, якія выкарыстоўваюць беларускую мову для выражэння поглядаў, меркаванняў або ілюстрацыі падзей, якія адбываюцца ў нашай рэспубліцы. На падтрымку могуць разлічваць як цалкам беларускамоўныя, так і рэсурсы, якія публікуюць матэрыялы на рускай і беларускай мовах», - адзначыў кіраўнік праекта HostFly.by Аляксандр Хмыль.

Каб падтрымаць беларускамоўныя рэсурсы, HostFly.by гатовы прадаставiць эксклюзіўныя ўмовы размяшчэння на воблачным хостынгу.

«Адміністратары, кіраўнікі праектаў і кампаніі, якія валодаюць такiмi сайтамі, могуць звярнуцца да нас, каб атрымаць спецыяльныя прапановы. Будуць улічаныя тэхнічныя патрабаванні і пажаданні ўладальнікаў. Мы,  сапраўды, гатовы прадаставiць лепшыя ўмовы», - падкрэслiў Аляксандр

Акрамя воблачнага хостынгу HostFly.by валодае поўным наборам лічбавых інструментаў для размяшчэння і падтрымкi працаздольнасці праектаў у інтэрнэце.

Кiраўнiк HostFly.by падкрэсліў, што беларуская мова дапамагае многім праектам у Байнэце захаваць нацыянальную адметнасць, таму іх трэба падтрымліваць і стымуляваць з'яўленне новых iнтэрнэт-старонак.

Прыняць удзел у праграме змогуць праекты, размешчаныя ў даменных зонах БЕЛ і BY, пры ўмове, што яны публікуюць матэрыялы па-беларуску. Не абавязкова, каб беларуская была асноўнай мовай камунікацый з чытачамі. Заяўкі прымаюцца ад усiх рэсурсаў. Галоўная ўмова - наяўнасць аўтарскіх матэрыялаў на беларускай мове. У асобных выпадках могуць разглядацца ідэі па стварэннi новых сайтаў, для гэтага спатрэбіцца апісанне праекту і план па яго рэалізацыі.

Заяўку на ўдзел у праграме і размяшчэнне на хостынгу HostFly.by можна даслаць на адрас: bel@hostfly.by. Таксама пазначце даменнае імя, тэматыку і кантакты ўладальніка.

Умовы зніжкі:
  • На тарыф Claud Miнi - зніжка ад 10%
  • На тарыф Claud Старт - зніжка ад 15%
  • На тарыф Claud Бiзнэс - зніжка ад 20%

Аб дадатковых бонусах на розных тарыфных планах пытайцеся у кантакт-цэнтры HostFly.
Поделиться

Наши Клиенты

Амкадор
Дабрабыт
Еврошоп
Зоомаркет
Кари
Модум
Юнистар
evo
fix price
Seologic